Сёння 21 кастрычніка
Навіны
закон реабилитация трансгендеры однополые браки церковь гомофобный закон пропаганда камин-аут comin-out лечение психиатрия минздрав традиции ценности культару идентичность традиционная семья нуклеарная семья права человека бисексуальность 23 сентября дискриминация бифобия правы журналисты норма гендер выставка арт-проект джак’якарцкія прынцыпы насилие в школе суд митинг тверской суд байопик гей-активизм кино экранизация спорт спорт против гомофобии дети-404 милонов климова конкурс гамафобія забойства кіно дзяржаўны прыгнёт дыскрымінацыя інтэрвію шлюб меркаванне крымінал палітпрытулак рэлігія турызм партнёрствы бежанцы еўрапейскі суд містэр гей свету прайд київпрайд аан актывізм огей палітыка еўрабачанне статыстыка встреча рмоо абсе праваабаронцы цэнтр вясна гейбеларусь сайт маніторынг смі гендар трансгендар адукацыя еўрапарламент беларуская асацыяцыя журналістаў мова фэст славянскі базар бізнэс мінскі гей-прайд здароўе літаратура акцыя міжнародная амністыя еўракамісія культура шоў-біз гульні асвета егу семінар парад ilga канфэрэнцыя мітынг міліцыя зварот людзі з асаблівасцямі развіцця выстава

Колькі суб'ектыўных і малацікавых нататак з "КіеўПрайда2012". Беларускі погляд

Колькі суб'ектыўных і малацікавых нататак з

На “КіеўПрайд2012” беларуская дэлегацыя ехала натхнёнай. Стомленыя саўковасцю, рэпрэсіямі, татальнай забаронай іншадумства, беларускія ўдзельнікі ехалі ў суседнюю Украіну зрабіць глыток свабоды. Да таго ап’яняла веданне, што “КіеўПрайд2012” і яго публічная акцыя дазволеныя.

Праваабарончы праект “ГейБеларусь” дэлегаваў у Кіеў на Прайд 10 чалавек (сямёра хлапцоў і трое дзяўчат), адабраныя праз папярэдне абвешчаны конкурс. Усяго знайшлося 17 жадаючых удзельнічаць у “КіеўПрайдзе2012” у складзе арганізаванай беларускай групы.

Абраныя 10 чалавек, у сваю чаргу, былі не толькі з Мінска, але таксама з Маладзечна і Гомеля.

Дабіраліся ў Кіеў беларусы чатырма групамі. Група, якая 18 траўня раніцай выехала на аўтобусе – трапіла ў прыгоду, за колькі дзясяткаў кіламетраў да Гомеля аўтобус зламаўся, рабяты былі вымушаны аўтаспынам дабірацца да Гомеля, а адтуль ужо на цягніку такі даехалі да Кіева.

На жаль, па той прычыне, што позна заклапаціліся пытаннем жылля, то пасялілі нас, бадай, у самай недасяжнай частцы горада, дзе б нас не знайшоў ніводны гамафоб пры самым вялікім жаданні. Пасяліліся мы ўсе разам у міні-гатэлі на вуліцы з прыгожай назвай – імя Марыны Цвятаевай. Дарога ад метро “Левабярэжная” да дому на маршрутцы займала блізу паўгадзіны, страшна ўявіць колькі б давялося ехаць на тралейбусе…

19 траўня, трапіўшы на ўрачыстае адкрыццё першага Прайда ў Кіеве, былі вельмі шчаслівыя… Кожны, напэўна, па сваёй прычыне, я ж быў шчаслівы бачыць знаёмых людзей,сяброў, аднадумцаў і прадбачыў насычаны дзень...

Плакаты малявалі адразу на Адкрыцці "КіеўПрайда2012":
Колькі суб'ектыўных і малацікавых нататак з

Літаральна ўвайшоўшы ў канферэнц-залу, Тарас Карасяйчук (старшыня аргкамітэту “КіеўПрайда2012”) папярэдзіў, што зараз будзе мая чарга звяртацца з вітальным словам. Я, канешне, палічыў гэта за гонар… Пасля агледзіўшыся, пабачыў, што кампанія сабралася добрая – выбітныя ўкраінскія і еўрапейскія ЛГБТ-актывісты, дэпутат Еўрапарламента, прадстаўнікі еўрапейскіх НДА. Гэта ўсё паказвала ўзровень мерапрыемства.

Сяргей Андросенка з вітальным словам на адкрыцці "КіеўПрайда2012":
Колькі суб'ектыўных і малацікавых нататак з

Асабліва хочацца ўзгадаць Клэр Дзім’ён, сустрэчу з ёй чакаў асабліва моцна, больш за год мы чакалі нашай першай сустрэчы, на жаль, у яе не атрымалася даехаць на Мінскі гей-прайд 2011.

Пасля афіцыйнай часткі і прыёма (вялікага і смачнага фуршэта), пачаліся ворк-шопы. Я і Людміла Волкава ўзялі на сябе смеласць арганізаваць асобны дыскусійны клуб, які карыстаўся, зрэшты, вялікай увагай. Умоўна назваўшы яго “Сэкс і гендар у Беларусі, Украіне і Вялікабрытаніі” ў выглядзе ток-шоў пачалі абмяркоўваць розныя аспекты жыцця. Экспертамі нашага клуба сталі брытанская лесбі-актывістка Клэр Дзім’ён, украінскі трансгендар Амэль, беларускі бок паспяхова прадстаўлялі я і Люда. Опэн-спэйс маніў магчымасцю выказацца, перфомансамі Клэр і добрай імправізацыяй арганізатараў.

Клэр Дзім'ён маніла перфомансамі:
Колькі суб'ектыўных і малацікавых нататак з

Беларускія ўдзельнікі адчувалі сябе ўтульна:
Колькі суб'ектыўных і малацікавых нататак з

Лідарка RFSL, еўрадэпутатка, дырэктар ILGA-Europe:
Колькі суб'ектыўных і малацікавых нататак з

Да Прайду выйшаў адмысловы нумар украінскага ЛГБТ-часопіса "Адзін з нас":
Колькі суб'ектыўных і малацікавых нататак з

Трансгендарцы Амэль ужо больш за 60 год, але адчувае сябе малодкай:
Колькі суб'ектыўных і малацікавых нататак з

Беларускі ворк-шоп прыцягваў увагу гасцей Прайда:
Колькі суб'ектыўных і малацікавых нататак з

У добрым гуморы мы перамясціліся ў клуб “Памада”, дзе праходзіла Прайд-вечарына. З надыйшоўшым Прайдам са сцэны віншавала Мадам Жу-Жу, з якой нават тэт-а-тэт коратка паразмаўлялі пра Беларусь, мінулае, прайдаўскае… Беларусаў пасадзілі за добры прасторны стол, калі месца не хапала на танцполе (а людзей было вельмі багата), можна было танчыць проста ля стала.

У клубе была вельмі ўзрушаная і цёплая атмасфера, бо толькі гэтым я магу сабе растлумачыць гарачыя абдымкі і пацалункі з дэпутаткай Еўрапарламента спадарыняй Карнэлісан, якую запрасіў да нашага стала, бо так было лепей відаць шоў-праграму… Злавіў сябе на думцы, што ніколі не цалаваў беларускіх дэпутатаў, і нават не абдымаў…

Колькі суб'ектыўных і малацікавых нататак з

20 траўня пачалося нярвова. Для мяне. Напэўна, як і для астатніх. Я ведаў, што ў цэнтры Кіева будуць натоўпы гамафобаў, пратэстуючых, для мяне іх з’яўленне не было здзіўленнем.

Беларуская дэлегацыя выправілася ў цэнтр а 12 гадзіне. Канешне, стан быў напружаны, я ўжо падрыхтаваў сябе да розных сцэнароў, каб пасля не здзіўляцца магчымым гузакам, траўмам і іншым наступствам магчымых сустрэч з “чыстакроўнымі арыйцамі, украінцамі, хрысціянамі” і іншымі гамафобамі… Ужо як даехалі да метро, мне паведамілі, каб мы “гулялі, але не ў цэнтры і чакалі далейшых паведамленняў”.

Беларусы арганізоўвалася асобна, з 12 да 17 гадзін на адной з ускраін горада мы пілі напоі, елі беляшы, булкі і марожанае, чакалі, што акцыя такі рушыць… Добры момант у гэтым, што група лепш раззнаёмілася, лепш даведалася аб кожным з удзельнікаў, пачулі мы і багата сапраўды смешных анекдотаў…

Не буду апісваць рэакцыю кожнага беларуса, калі стала вядома, што акцыі не ў якім фармаце не будзе. Адзінае, што галоўнае вылучыў я для сябе ў той момант: калі б я быў побач з Тарасам, магчыма, я змог бы яго пераканаць у слушнасці якога іншага варыянту, маючы досвед правядзення партызанскіх акцый ў Мінску, Маскве і Пецярбурзе…

Замест публічнай акцыі кожны пайшоў па сваіх справах – нехта за вопраткай, нехта за абуткам, нехта па горадзе, каб хоць неяк кампенсаваць згублены дзень і загубленыя нярвовыя клеткі.

Колькі суб'ектыўных і малацікавых нататак з

Я пайшоў за квіткамі ў Мінск, а пасля далучыўся да тусоўкі аргкамітэту. Падлавіўшы зручны момант аднавіў дыскусію, што публічную акцыю абавязкова трэба праводзіць, калі не сёння – то заўтра. Даводзіў аб сэнсавай важнасці правядзення публічнай акцыі, казаў, што ў масавай свядомасці праз усе СМІ ў гэты момант даводзіцца інфармацыя, што Прайд не адбыўся, гамафобныя групы адчуваюць сваю беспакаранасць і святкуюць перамогу над раўнапраўем… Немалая частка ўдзельнікаў дыскусіі падтрымлівала мой пункт гледжання, у тым ліку ўкраінцы, але ўсё залежала ад Тараса… Тарас быў знерваваны і стомлены, я чытаў у ягоных вачах “я за, але я не магу”…

Я не хачу асуджаць Тараса ў тым, што мы, аргкамітэт, не ўзялі адказнасць за правядзенне любой публічнай акцыі падчас “КіеўПрайда2012”, але мне шкада, што яна не адбылася.

Наша сумесная фотка з Тарасам ператварылася ў матыватар:
Колькі суб'ектыўных і малацікавых нататак з

Назаўтра я зноў закрануў тэму публічнай акцыі ў любым фармаце на форуме “Україна без гамафобіі”, маю думку аб мэтазгоднасці акцыі падтрымалі іншыя беларусы, Валянцін Цішко і Вячаслаў Бортнік. Але ўмоўна, мы былі ў чужым кляштары і не хацелі навязваць наш статут, хаця і паслядоўна выступалі са сваёй пазіцыяй.

Беларус Вячаслаў Бортнік таксама выказваўся ў падтрымку любой публічнай акцыі (самы справа):
Колькі суб'ектыўных і малацікавых нататак з

Калі забыцца на дыскусіі аб правядзенні/неправядзенні публічнай акцыі, то вельмі прыемнымі, карыснымі сталі сустрэчы з праектным дырэктарам ILGA-Europe Бёрнам Ван Рузэндалам, адным з арганізатараў Балтыйскага Прайда ў Рызе Каспарасам Заліцісам, дэпутатам Еўрапарламента Марышай Карнэлісан, прэзідэнтам адной з буйнейшых еўрапейскіх ЛГБТ-арганізацый – швецкай RFSL Ульрыкай Вэстэрнлунд.

Уразілі словы аташэ па культуры Амбасады ЗША ў Кіеве да ўдзельнікаў канферэнцыі: “Я гляджу на вашы твары, але не так павінны выглядаць твары на Прайдзе. Я быў на розных Прайдах, там людзі, звычайна, шчаслівыя. Нельна адпускаць людзей у такім гуморы па дамах, таму запрашаю сёння ўсіх да сябе на вечарыну”.

Вечарына ўдалася, шчодры, талерантны, гасцінны гаспадар зрабіў усё, каб госці сябе адчувалі выдатна. Безумоўна, без гэтай раптоўнай вечарыны Прайд бы скончыўся зусім па-іншаму. Беларусы вельмі неахвотна выходзілі на цягнік.

Аўтар артыкулу: Сяргей Андросенка

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte