Сёння 23 верасьня
Навіны
правы права человека журналисты дискриминация камин-аут норма гендер идентичность выставка арт-проект джак’якарцкія прынцыпы насилие в школе суд митинг тверской суд байопик гей-активизм кино экранизация спорт спорт против гомофобии дети-404 милонов климова конкурс гамафобія забойства кіно дзяржаўны прыгнёт дыскрымінацыя інтэрвію шлюб меркаванне закон крымінал палітпрытулак рэлігія турызм партнёрствы бежанцы еўрапейскі суд містэр гей свету літаратура міліцыя прайд київпрайд аан актывізм огей палітыка еўрабачанне статыстыка встреча рмоо абсе праваабаронцы цэнтр вясна гейбеларусь сайт маніторынг смі гендар трансгендар адукацыя еўрапарламент беларуская асацыяцыя журналістаў мова фэст славянскі базар бізнэс мінскі гей-прайд здароўе акцыя міжнародная амністыя еўракамісія культура шоў-біз гульні асвета егу семінар парад ilga канфэрэнцыя мітынг зварот людзі з асаблівасцямі развіцця выстава мода рэйтынг збс супрацоўніцтва

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаў законнай адмову ў рэгістрацыі беларускага рэспубліканскага моладзевага ЛГБТ-аб'яднання

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаў законнай адмову ў рэгістрацыі беларускага рэспубліканскага моладзевага ЛГБТ-аб'яднання

8 снежня 2012 ў Мінску быў праведзены ўстаноўчы сход Рэспубліканскага моладзевага грамадскага аб'яднання “Праваабарончы цэнтр “Лямбда”, мэтай якога з'яўлялася неабходная дапамога і падтрымка лесбіянкам, геям, бісэксуалам і трансгендарам у абароне іх правоў і інтарэсаў. Старшынём арганізацыі быў абраны Сяргей Андросенка, намеснікам старшыні - Максім Дзмітрыеў.

5 лютага 2013 года Міністэрства юстыцыі прыняло рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі РМГА. Падставай для прыняцця такога рашэння ўказала, што статут "Праваабарончага цэнтру "Лямбда" не ўтрымлівае палажэнняў, якія сведчылі б пра тое, што статутная дзейнасць грамадскага аб'яднання будзе накіравана на забеспячэнне сацыяльнага станаўлення і ўсебаковага развіцця моладзі.

Простай мовай, Міністэрства юстыцыі палічыла са Статута, што “Праваабарончы цэнтр “Лямбда” не моладзевая арганізацыя. Хоць больш за 2/3 яе заснавальнікаў з'яўляюцца асобамі да 31 года.

Таксама Мін’юст паведаміў, што дапушчаныя пры стварэнні грамадскага аб'яднання парушэнні, носяць невыпраўляльны характар.

Заснавальнікі “Праваабарончага цэнтру “Лямбда” Андросенка Сяргей, Манькоўская Наталля і Кулік Аляксей прынялі рашэнне абскардзіць рашэнне Міністэрства юстыцыі ў Вярхоўным Судзе.

У ходзе судовага пасяджэння, якое вяла Суддзя Вярхоўнага Суда Кругава В.Б., пракурор ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Ляўданскі В.В. выказаў меркаванне, што ў задавальненні скаргі заяўнікам варта адмовіць.

Таксама ў ходзе судовага паседжання прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Какуша Я.А. паведаміў, што Міністэрства юстыцыі не перадавала дадзеныя аб заснавальніках РМГА “Праваабарончы цэнтр “Лямбда” ў іншыя дзяржаўныя органы, у прыватнасці, у Міністэрства ўнутраных спраў.

Нагадаем, што пасля падачы дакументаў на рэгістрацыю ў студзені 2013 года, больш за 60 заснавальнікаў РМГА «Праваабарончы цэнтр «Лямбда» ў 10 гарадах краіны былі выкліканыя на «гутаркі» супрацоўнікамі Упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі міліцыі цікавіліся іх асабістым жыццём, у тым ліку сэксуальным, дзейнасцю арганізацыі і асобай яе лідэра. У выпадку адмовы з'яўляцца на «гутаркі» без позвы, да заснавальнікаў арганізацыі прыходзілі прама на працу або пісалі лісты па месцы вучобы, з просьбай правесці са студэнтам прафілактычную гутарку.

Amnesty International ўжо заклікала ўрад Беларусі выконваць права ЛГБТ на свабоду аб'яднанняў і даць ім магчымасць зарэгістраваць “Праваабарончы цэнтр “Лямбда”.

Заснавальнікі РМГА «Праваабарончы цэнтр «Лямбда» прынялі рашэнне падаць скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Рэспубліка Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе няма афіцыйна зарэгістраванай ЛГБТ-арганізацыі. У суседняй Расіі дзейнічае не менш за 5 зарэгістраваных ЛГБТ-арганізацый, ва Украіне зарэгістравана не менш за 30 ЛГБТ-арганізацый.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Правозащитный проект "ГейБеларусь" подготовил отчет для УПО

Сустрэча беларускіх ЛГБТ-актывістак з амбасадарам Вялікабрытаніі ў Мінску

Сайт паступова пачынае працаваць на новым дамене GayBelarus.Org

Праваабарончаму праекту "ГейБеларусь"- 5 год

Старшыня "ГейБеларусі" даслаў навагоднія лісты чыноўнікам і распавёў ім пра цяжкасці адыходзячага года

Лидер группы "Army of Lovers" и директор шведской правозащитной организации "Civil Rights Defenders" призывают шведских политиков обратить внимание на преследование ЛГБТ-активистов в Беларуси

Психологическая поддержка беларусским геям, лесбиянкам, бисексуалам, трансгендерам, их друзьям и родителям

Лидеры "ГейБеларуси" сходили на "беседу" в Управление по наркоконтролю и противодействию торговле людьми МВД РБ

Заместитель председателя "ГейБеларуси" в гостях на AUTO.TUT.BY

Лідары "ГейБеларусі" сустрэліся з лідарамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte