Сёння 16 верасьня
Навіны
джак’якарцкія прынцыпы насилие в школе выставка суд митинг тверской суд байопик гей-активизм кино экранизация спорт спорт против гомофобии дети-404 милонов климова конкурс гамафобія забойства кіно дзяржаўны прыгнёт дыскрымінацыя інтэрвію шлюб меркаванне закон крымінал палітпрытулак рэлігія турызм партнёрствы бежанцы еўрапейскі суд містэр гей свету літаратура міліцыя прайд київпрайд аан актывізм огей палітыка еўрабачанне статыстыка встреча рмоо абсе праваабаронцы цэнтр вясна гейбеларусь сайт маніторынг смі гендар трансгендар правы адукацыя еўрапарламент беларуская асацыяцыя журналістаў мова фэст славянскі базар бізнэс мінскі гей-прайд здароўе акцыя міжнародная амністыя еўракамісія культура шоў-біз гульні асвета егу семінар парад ilga канфэрэнцыя мітынг зварот людзі з асаблівасцямі развіцця выстава мода рэйтынг збс супрацоўніцтва чарнобыльскі шлях

Ваўкавыскі гей падаў у суд з просьбай прыцягнуць да крымінальнай адказнасці "паляўнічых на геяў"

Ваўкавыскі гей падаў у суд з просьбай прыцягнуць да крымінальнай адказнасці

Віталь Гуляк з горада Ваўкавыска Гродзенскай вобласці спрабуе прыцягнуць да адказнасці сталічную гамафобную групоўку. 27 ліпеня ў Мінску на яго напалі, калі ён прыехаў на сустрэчу з хлопцам, з якім пазнаёміліся ў сацыяльных сетках. Акаўнт аказаўся несапраўдным, а Віталя сустрэлі здаровыя хлопцы. Над Віталём здзекваліся з-за ягонай гомасэксуальнасці і білі па твары.

Гуляк напісаў заяву ў міліцыю, цяпер праверка завяршылася — у завядзенні крымінальнай справы адмоўлена. Міліцыянты ўстанавілі асобы чатырох чалавек, з тых, хто нападаў (па словах пацярпелага, іх было значна больш), гэта Чугнадзэ Аляксей Міхайлавіч (па ім распачата адміністрацыйная справа), Сцяпанаў Дзмітрый Ігаравіч, Грыневіч Сяргей Казіміравіч і Барадзін Аляксандр Юр’евіч.

Яны далі тлумачэнні, што «канфлікт узнік з-за нетрадыцыйнай арыентацыі Гуляка».

12 верасня Віталь Гуляк прыехаў у Мінск, каб азнаёміцца з вынікамі праверкі і прычынамі адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы на напаўшых на яго сярод белага дня.

Па выніках праверкі толькі аднаго з маладых людзей, Чугнадзэ Аляксея Міхайлавіча, прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці — па артыкуле 9.1 КаАП РБ «Наўмыснае нанясенне цялеснага пашкоджання». А гэта невялікая адказнасць — штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў альбо адміністрацыйны арышт.

Можна меркаваць, што ў выпадку, калі б у Віталя не былі выяўлены цялесныя пашкоджанні, то, фактычна, ніхто б не быў прыцягнуты да адказнасці і факт агрэсіўных паводзінаў да пацярпелага выглядаў бы цалкам законна”, - выказала сваё меркаванне намесніца старшыні праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Наталля Манькоўская.

Віталь Гуляк не задаволены вынікамі праверкі і пры прававой падтрымцы праваабарончага праекта “ГейБеларусь” і Беларускага Хельсінкскага Камітэта 13 верасня падаў заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы прыватнага абвінавачвання да ўсіх устаноўленых праверкай асобаў (Чугнадзэ Аляксей Міхайлавіч, Сцяпанаў Дзмітрый Ігаравіч, Грыневіч Сяргей Казіміравіч і Барадзін Аляксандр Юр’евіч) у Суд Фрунзенскага раёна горада Мінска па арт. 179.1 КК РБ (Незаконнае збіранне або распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці) і 189.2 КК РБ (Абраза).

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Правительство Москвы проиграло ЛГБТ-активистам в суде

Двое геев были повешены в Иране, чтобы "содействовать общественной безопасности"

В Ливане после облавы на гей-сауну арестованы 27 мужчин

Родители едва не сожгли азербайджанского подростка заживо после того, как узнали, что их сын гей

Суд приговорил известного ксенофоба Тесака к пяти годам лишения свободы

Генеральный адвокат Суда Евросоюза считает, что никто не в праве проверять сексуальную ориентацию людей, просящих убежище

Европейский суд решил, что пожизненный запрет на сдачу донорской крови для геев является неоправданным

Все мусора - пидорасы или бобруйская gaylove история. Рассказ на ночь

На праваслаўна-каталіцкім форуме ў Мінску адной з галоўных тэм была гомасэксуальнасць

В Донецке совершено нападение на гей-клуб, посетители избиты и ограблены

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte