Сёння 23 сьнежня
Навіны
африка гамбия законы гомосексуальность животных гомофобия закон о гей-пропаганде однополые браки исследования трансгендеры насилие на почве ненависти иудаизм религия брак великобритания психолог насилие папа римский церковь суд пересмотр дела минск стереотипы преступление на почве ненависти спорт хартия дискриминация книги запрет книг пропаганда супружеское вето закон единство фашизм права человека семинар обучение тренинг гомофобия в спорте велоспорт беженцы мэр легализация гомофобные законы поцелуи гомосексуальные поцелуи антидискриминационная политика 20 ноября день памяти трансгендеров день памяти футбол отношение гомосексуалы опрос исследование гендер шариат ислам трансгендер армия вайсковая служба преступления на почве гомофобии антифашизм камин-аут свадьба мораль мова варожасці реабилитация гомофобный закон comin-out лечение психиатрия минздрав традиции ценности культару идентичность традиционная семья нуклеарная семья бисексуальность 23 сентября бифобия правы журналисты норма выставка арт-проект джак’якарцкія прынцыпы насилие в школе митинг тверской суд байопик гей-активизм кино экранизация спорт против гомофобии дети-404 милонов климова конкурс гамафобія забойства кіно дзяржаўны прыгнёт дыскрымінацыя інтэрвію шлюб меркаванне крымінал палітпрытулак рэлігія турызм партнёрствы бежанцы еўрапейскі суд містэр гей свету прайд київпрайд аан актывізм огей палітыка еўрабачанне статыстыка встреча рмоо абсе праваабаронцы цэнтр вясна гейбеларусь сайт маніторынг смі гендар трансгендар адукацыя еўрапарламент беларуская асацыяцыя журналістаў мова фэст славянскі базар бізнэс мінскі гей-прайд здароўе літаратура

У Мінску затрымалі ўдзельнікаў акцыі ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана і журналістку незалежнай газеты

У Мінску затрымалі ўдзельнікаў акцыі ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана і журналістку незалежнай газеты

16 снежня ў Мінску, ля іранскага пасольства (вул. Няжданавай, 28) прайшла акцыя ў абарону дзесяці геяў Ірана  якіх у гэтай краіне асудзілі на смерць за «садамію». Як паведамляла «ГейБеларусь» троху раней, дзесяць маладых іранскіх мужчын, сярод якіх восем падлеткаў, чакаюць смяротнага пакарання смерцю па абвінавачванні ў «садаміі», і яшчэ двое чакаюць рашэнне суда па такім жа абвінавачванні. Вельмі складана атрымаць інфармацыю пра справах гомасэксуалаў, прысуджаных да смерці пры цяперашнім тэакратычным рэжыме ў Ісламскай Рэспубліцы Іран, бо мясцовая прэса падвяргаецца цэнзуры, а журналісты, крытыкі рэжыму і праваабаронцы ўвесь час пераследуюцца і падвяргаюцца арыштам.

Акцыя цягнулася 15 хвілін, пасля удзельнікі акцыі, а таксама карэспандэнтка незалежнай газеты «Наша Ніва» Настасся Шамрэй былі затрыманыя, іх адвезлі ў Савецкі РУУС Мінска, а пасля ў апорны пункт, які месціцца непадалёк ад самога РУУС.

Настассю Шамрэй пасля праверкі журналіцскага пасведчання і гутаркі адпусціілі, на актывістаў праваабарончага гей-руху былі складзены пратаколы. Сяргея Прадзеда і Аляксандра Гагарына абвінавачваюць па ч.1 артыкула 23.34 КоАП, а Сяргея Андросенку па ч.2 артыкула 23.34 КоАП - парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі ці правядзення схода, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, іншага масавага мерапрыемства ці пікетавання».

У прыватнасці, у пратаколе аб адміністратыўным правапарушэнні на Сяргея Андросенку паведамляецца: «грамадзянін Андросенка Сяргей Андрэевіч 16.12.2009г. арганізаваў правядзенне пікетавання не маючы на тое спецыяльнага дазволу, а менавіта трымаў у руках плакат «Спыніце забойствы геяў у Іране», тым самым парушыўшы ўсталяваны парадак правядзення і арганізацыі масавых мерапрыемстваў, усталяваных законам «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» ад 30.12.1997 года».

Калі суд прызнае віну Сяргея Андросенкі, ён мае сплаціць штраф у памеры ад 20 да 40 базавых велічын.

У сваю чаргу Сяргей Андросенка ў пратаколе пазначыў, што лічыць, што абмежаванні закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» у арганізацыі пікетаў і мірных сходаў маюць абмежаванні, што супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародным абавязальніцтвам, што ўзяла на сябе Беларусь і з’яўляюцца недапушчальнымі для дэмакратычнай дзяржавы. Ён спаслаўся на ч.1 арт.21, ч.3 арт.21 і арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь; арт.21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама на ч.1.арт.20 Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.

У Мінску затрымалі ўдзельнікаў акцыі ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана і журналістку незалежнай газеты

Разгляд пратакола Сяргея Андросенкі адбудзіцца ў Судзе Савецкага раёна г.Мінска (Лагойскі тракт, 3) 23 снежня у 11:00. Разгляд пратакола Аляксадра Гагарына адбудзіцца таксама 23 снежня, пратакол Сяргея Прадзеда разглядзяць 26 снежня.

«Міжнародная грамадскасць не можа спакойна глядзець ці рабіць выгляд, што не бачыць забойстваў юнакоў і мужчын толькі з-за іх гомасэксуальнасці. У той час, калі ў адной частцы планеты геі святкуюць раўнапраўе, у Іране маладых геяў вешаюць. Мы заклікаем беларускае грамадства і беларускі ўрад выкарыстаць усе даступныя дыпламатычныя магчымасці, каб спыніць гэтыя пакаранні смерцю. Урэшце, мы заклікаем іранскі ўрад спыніць забойствы геяў», - заяўляе старшыня праваабарончага праекта «ГейБеларусь» і сустаршыня Аргкамітэта Славянскага гей-прайда Сяргей Андросенка.

У Мінску затрымалі ўдзельнікаў акцыі ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана і журналістку незалежнай газеты

Актывісты беларускага праваабарончага гей-руху накіравалі сёння таксама лісты ў адрас Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Беларусі з просьбай прыкласці дыпламатычныя намаганні, каб спыніць гэтыя смяротныя прысуды і з просьбай накіраваць у Савет ААН па правах чалавека паведамленне пра парушэнне правоў чалавека ў Ісламскай Рэспубліцы Іран.

Беларускія гей-актывісты спасылаюцца ў сваім лісце на добрыя дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Іран, а таксама на парушэнні артыкулаў 1, 2, 3, 7 і 30 Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека ў Іране.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь; фота: Настасся Шамрэй

Рэйтынг:
 (галасоў: 10)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Двое геев были повешены в Иране, чтобы "содействовать общественной безопасности"

В Ливане после облавы на гей-сауну арестованы 27 мужчин

Родители едва не сожгли азербайджанского подростка заживо после того, как узнали, что их сын гей

Суд приговорил известного ксенофоба Тесака к пяти годам лишения свободы

На праваслаўна-каталіцкім форуме ў Мінску адной з галоўных тэм была гомасэксуальнасць

В Донецке совершено нападение на гей-клуб, посетители избиты и ограблены

Русский олигарх тайно собрал в Вене консерваторов, чтобы спасти Европу от "гей-лобби"

НТБ распавяло аб "Канчыце Еўропы" (відыё)

Прэзідэнт Беларусі ў Трасцянцы распавёў ветэранам пра Канчыту Вурст і "бяду" гей- і лесбі-сем'яў

Девятый Московский гей-прайд закончился задержаниями (фото, видео)

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Двое геев были повешены в Иране, чтобы "содействовать общественной безопасности"

В Иране признали существование гомосексуалов и однополого секса

На юго-западе Ирана задержана "Банда пидоров"

Яшчэ двух актывістаў «ГейБеларусі» пакаралі штрафамі за ўдзел і арганізацыю гуманістычнай акцыі каля іранскай амбасады ў Мінску

Двенадцати иранским мужчинам грозит казнь по обвинению в «содомии»

Иракская добровольная милиция пользуются чатами, что бы выслеживать геев, а потом убивать их

Human Rights Watch призывает власти Ирака остановить убийства и пытки геев

Камэнтары

тата | 17 сьнежня 2009 [чацвер, 2342]

хлопчыкі
мы усе вамі ганарымся
вы сапраудныя героі асабіста у такіе та маразы
нажаль вас было так мала
але ж усёроуна хто калі б не вы
вялікі вам дзякуй супер

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte