Сёння 1 кастрычніка
Навіны
права человека бисексуальность 23 сентября дискриминация бифобия правы журналисты камин-аут норма гендер идентичность выставка арт-проект джак’якарцкія прынцыпы насилие в школе суд митинг тверской суд байопик гей-активизм кино экранизация спорт спорт против гомофобии дети-404 милонов климова конкурс гамафобія забойства кіно дзяржаўны прыгнёт дыскрымінацыя інтэрвію шлюб меркаванне закон крымінал палітпрытулак рэлігія турызм партнёрствы бежанцы еўрапейскі суд містэр гей свету літаратура міліцыя прайд київпрайд аан актывізм огей палітыка еўрабачанне статыстыка встреча рмоо абсе праваабаронцы цэнтр вясна гейбеларусь сайт маніторынг смі гендар трансгендар адукацыя еўрапарламент беларуская асацыяцыя журналістаў мова фэст славянскі базар бізнэс мінскі гей-прайд здароўе акцыя міжнародная амністыя еўракамісія культура шоў-біз гульні асвета егу семінар парад ilga канфэрэнцыя мітынг зварот людзі з асаблівасцямі развіцця выстава мода рэйтынг збс супрацоўніцтва

Рада па правах чалавека ААН праінфармавана пра адмову ў рэгістрацыі "ГейБеларусі"

Рада па правах чалавека ААН праінфармавана пра адмову ў рэгістрацыі

Фундацыя Дамоў правоў чалавека, якая мае адмысловы дарадчы статус пры Радзе па правах чалавека ААН, накіравала ў кампетэнтны міжнародны орган заяву, у якой паведамляе пра становішча з правамі чалавека ў нашай краіне ад часу прыняцця апошняй Рэзалюцыі па Беларусі на 17-ай сесіі Рады.

Урад Рэспублікі Беларусі працягвае палітыку пераследу супраць праваабаронцаў ды іхніх арганізацый, юрыстаў, журналістаў і любых асоб, якія крытычна выказваюцца аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі або выказваюць заклапочанасць ёй – такіх як студэнты або ўдзельнікі мірных сходаў.

У заяве Фундацыі Дамоў правоў чалавека таксама ўзгадваецца, што ў снежні 2011 года Беларускай рэспубліканскай ЛГБТ-арганізацыі было адмоўлена ў рэгістрацыі на падставе ўказання няправільнай даты нараджэння аднаго заснавальніка і скажэння імёнаў 2 з 61 заснавальнікаў арганізацыі, у выніку чаго ўрад лічыць несапраўднымі звесткі, пададзеныя для рэгістрацыі.

Тэкст заявы:

Генеральная Асамблея ААН
A/HRC/19/NGO/86

23 лютага 2012

Рада па Правах Чалавека
Дзевятнаццатая сесія
Пункт 4 парадку дня
Становішчы з правамі чалавека, якія патрабуюць увагі з боку Рады

Пісьмовая заява, пададзеная Фундацыяй Дамоў Правоў Чалавека, недзяржаўнай арганізацыяй з адмысловым дарадчым статусам

Генеральны сакратар атрымаў наступную пісьмовую заяву, якая распаўсюджваецца ў
адпаведнасці з рэзалюцыяй 1996/31 Эканамічнай і Сацыяльнай Рады.

[13 лютага 2012]

Працяг парушэння правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь*

З часу прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня ўлады жорстка пераследавалі праваабаронцаў ды іхнія арганізацыі, юрыстаў, журналістаў і любых асоб, якія крытычна выказваліся аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі або выказвалі заклапочанасць ёй – такіх як студэнты або ўдзельнікі мірных сходаў.

21 лютага 2011 года Вярхоўны камісар па правах чалавека даў наступную ацэнку: "Таксама працягваецца пераслед і палітычны й адміністрацыйны ціск на праваабаронцаў і НДА, у тым ліку арышты, допыты, аблавы на офісах, канфіскацыя матэрыялаў і запалохванне з мэтай прадухіліць стасункі з міжнароднымі і міжурадавымі арганізацыямі. [...] Я ўжо падкрэсліваў раней для Урада Беларусі і мушу сказаць яшчэ раз: дзяржавы абавязаныя абараняць праваабаронцаў, журналістаў і грамадзянскую супольнасць ад пагроз, помсты або ціску, звязаных з законным ажыццяўленнем іхняй дзейнасці па абароне правоў чалавека".

Становішча з правамі чалавека ў Беларусі пагоршылася з часу прыняцця рэзалюцыі Радай па правах чалавека на сваёй 17-ай сесіі (травень-чэрвень 2011 года).

Урад працягвае палітыку пераследу супраць праваабаронцаў ды іхніх арганізацый, юрыстаў, журналістаў і любых асоб, якія крытычна выказваюцца аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі або выказваюць заклапочанасць ёй – такіх як студэнты або ўдзельнікі мірных сходаў.

У лістападзе 2011 года Камітэт ААН супраць катаванняў выказаў сваю глыбокую занепакоенасць з нагоды шматлікіх і паслядоўных паведамленняў аб сур'ёзных актах запалохвання, ганенняў і пагроз на адрас праваабаронцаў і журналістаў, а таксама адсутнасць звестак аб якіх-небудзь расследаваннях адносна такіх паведамленняў.1

Права на свабоду мірных сходаў строга абмежаванае ў Рэспубліцы Беларусь. Амаль немагчыма выражаць тое, у што вы верыце, на вуліцах. Арганізацыя дэманстрацыі часта азначае рызыку жорсткай расплаты й пакарання.

Хаця Рада па Правах Чалавека заклікала беларускія ўлады паважаць свабоду мірных сходаў і прывесці адпаведнае заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязальніцтвамі ў галіне правоў чалавека, улады Беларусі прынялі яшчэ больш абмежавальныя меры ў гэтым кірунку.

На цяперашні час маўклівыя пратэсты і простае плясканне ў далоні на вуліцах караюцца законам. У адным толькі ліпні 2011 было затрымана каля 400 чалавек, якія апладзірпвалі ў знак пратэсту, што сведчыць аб працягу масавых затрыманняў у Беларусі.

Згодна з новым заканадаўствам, прынятым у лістападзе 2011 года, зладзіць дэманстрацыю ці проста сход без папярэдняй згоды ўладаў з'яўляецца крымінальным злачынствам. Як адзначалася ў прэс-рэлізе адмысловых дакладчыкаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 24 лістапада 2011 года, "распаўсюд звестак аб сходзе, у тым ліку праз сацыяльныя сеткі, без атрымання дазволу на яго, строга забаронены, як і грамадскія заклікі да сходу".

На справе, заявы на правядзенне мірных сходаў пастаянна адхіляюцца, у той час як арганізатары рызыкуюць быць прыцягнутымі да крымінальнай адказнасці за правядзенне несанкцыянаваных сходаў і/або распаўсюд любых звестак аб іх.

Рэспубліка Беларусь таксама імкнецца да яшчэ большага абмежавання правоў на свабоду аб'яднанняў у законе; улады паступова павялічваюць адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый.

Апошнія папраўкі да Закона аб грамадскіх аб'яднаннях забараняюць НДА мець рахункі ў замежных банках. Акрамя таго, узгаданыя папраўкі ўводзяць крымінальную адказнасць за замежную дапамогу, уключаючы шматлікія працэсуальныя нормы і ўсё большую колькасць абмежаванняў, парушэнне якіх вядзе да крымінальнай адказнасці, а таксама закрыцця. Артыкул 369.2 Крымінальнага кодэкса абвяшчае: "[...] мітынгі, пратэсты, вулічныя маршы, дэманстрацыі, [...] правядзенне семінараў ды іншых формаў палітычнай і прапагандысцкай дзейнасці сярод насельніцтва, [...] караюцца штрафам або арыштам да 3 месяцаў, або турэмным зняволеннем да 2 гадоў".

Праваабарончым НДА ў Беларусі пастаянна адмаўляецца ў рэгістрацыі, якая з'яўляецца перадумовай адкрытай і законнай дзейнасці ў краіне. Пасля пазбаўлення рэгістрацыі ў 2003, "Вясна" была вымушаная працягваць сваю дзейнасць у падполлі. Такім чынам, арганізацыя не магла мець банкаўскі рахунак у Беларусі і была пазбаўленая права на атрыманне афіцыйнага фінансавання сваёй дзейнасці ўнутры краіны. Камітэт ААН па правах чалавека пастанавіў, што ўлады былі абавязаны перарэгістраваць "Вясну" і далей прадухіляць парушэнні права на свабоду аб'яднанняў, гарантаванага ў адпаведнасці з Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаваным Беларуссю (гл. справу "Бяляцкі ды інш. проці Беларусі" ад 24 ліпеня 2007 года).2 Гэта не было выканана.

Адвольнае выкарыстанне нормаў рэгістрацыі шырока распаўсюджанае ў Беларусі. Зарэгістраваныя НДА баяцца страціць рэгістрацыю ў выніку адкрытых выказванняў.

Беларускі Хельсінкскі камітэт (БХК) быў афіцыйна папярэджаны аб магчымым пазбаўленні рэгістрацыі ў сувязі з ягоным паведамленнем, накіраваным спецыяльнаму дакладчыку Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па незалежнасці юрыстаў і суддзяў 12 студзеня 2011. Міністэрства Юстыцыі вынесла папярэджанне з наступнымі заявамі: "Міністэрства юстыцыі лічыць, што звесткі, якімі Беларускі Хельсінкскі Камітэт падзяліўся з міжнароднымі арганізацыямі, прадузятыя адносна намаганняў дзяржаўных органаў і праваахоўных органаў па падтрымцы стабільнасці й бяспекі ў краіне і з'яўляюцца наўмыснай спробай сказіць сапраўднае становішча і зняславіць Рэспубліку Беларусь на міжнародным узроўні. "3 БХК быў папярэджаны зноў 6 чэрвеня 2011 г. за парушэнне падатковага заканадаўства. Нягледзячы на ​​тое, што БХК абскардзіў абодва папярэджанні, улады імкнуцца зачыніць арганізацыю.

У снежні 2011 года Беларускай рэспубліканскай ЛГБТ-арганізацыі было адмоўлена ў рэгістрацыі на падставе ўказання няправільнай даты нараджэння аднаго заснавальніка і скажэння імёнаў 2 з 61 заснавальнікаў арганізацыі, у выніку чаго ўрад лічыць несапраўднымі звесткі, пададзеныя для рэгістрацыі.

З нагоды змен, унесеных у Закон аб грамадскіх аб'яднаннях, спецыяльны дакладчык па правах на свабоду мірных сходаў і аб'яднанняў Майна Кіаі заявіла, што "гэтыя папраўкі могуць прадстаўляць сабой прамую знявагу ажыццяўленню асноўных грамадзянскіх і палітычных правоў, якія ляжаць у аснове любога дэмакратычнага грамадства, такіх як права на сходы і на свабоду аб'яднанняў".4

Адным з наступстваў такіх законаў і практыкі ўладаў ёсць пазбаўленне волі Алеся Бяляцкага, кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна", выбітнага й міжнародна вядомага праваабаронцы. У лістападзе 2011 года Бяляцкі быў прысуджаны да 4,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.5 Утрыманне пад вартай і пазбаўленне волі Алеся Бяляцкага зноў паказвае, наколькі сур'ёзная пагроза свабодам аб'яднання й самавыражэння ў Беларусі. Алесь Бяляцкі быў вымушаны праводзіць сваю законную праваабарончую дзейнасць у падполлі.

На цяперашні час імя Алеся Бяляцкага папаўняе і без таго доўгі спіс палітычных зняволеных у Рэспубліцы Беларусь, які ўключае праваабаронцаў і былых кандыдатаў у прэзідэнты; многія з іх былі арыштаваныя пры разгоне дэманстрацый пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010. У 2011 некаторыя палітычныя зняволеныя вызваляліся, часта толькі пасля падпісання прашэнняў аб памілаванні.

У лістападзе 2011 Камітэт ААН супраць Катаванняў разгледзеў сур'ёзныя паведамленні аб катаваннях і жорсткім абыходжанні з затрыманымі й зняволенымі, а таксама неаказанні ім медыцынскай дапамогі. Паведамленні ўключаюць справы Андрэя Саннікава і Уладзіміра Някляева, былых кандыдатаў у прэзідэнты, якія былі арыштаваныя супрацоўнікамі ў цывільным з непрапарцыйным ужываннем сілы, падвергнутыя катаванням у следчым ізалятары людзьмі ў масках, пазбаўленыя правоў на неадкладны доступ да адваката, сувязь са сваімі сем'ямі і медыцынскую дапамогу, нягледзячы на ​​траўмы, атрыманыя пры арышце.

Дадатковай праблемнай вобласцю ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца адсутнасць незалежнай судовай сістэмы. Камітэт супраць катаванняў выказаў сваю глыбокую заклапочанасць з нагоды пастаянных і пераважных адмоваў уладаў у правядзенні неадкладнага, бесстаронняга й поўнага расследавання сцвярджэнняў аб катаваннях і жорсткім абыходжанні й прыцягненні да адказнасці меркаваных выканаўцаў.6

У 2011 годзе юрысты, якія актыўна ўдзельнічаюць у абароне правоў чалавека і праваабаронцаў, пазбаўляліся звання адваката, атрымлівалі пагрозы й пазбаўляліся доступу да сваіх кліентаў у Рэспубліцы Беларусь. Палітыка пераследу й ціску на адвакатаў мае негатыўнае ўздзеянне на іншых юрыстаў. Са снежня 2010, сем беларускіх юрыстаў, якія выступалі адвакатамі ў палітычна абумоўленых справах, былі пазбаўленыя звання адваката.

Мы заклікаем беларускія ўлады:

• неадкладна і безумоўна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў.

• адмяніць нядаўнія абмежавальныя папраўкі да заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія яшчэ больш абмяжоўваюць правы на свабоду мірных сходаў і аб'яднанняў, а таксама іншыя палажэнні заканадаўства, якія абмяжоўваюць правы грамадзян на свабоду аб'яднанняў і мірных сходаў;

• перарэгістраваць Праваабарончы цэнтр "Вясна" паводле ўказання Камітэта па правах чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і надалей дазваляць праваабарончым ды іншым грамадскім арганізацыям выконваць сваю працу, не асцерагаючыся помсты, а таксама адмяніць заканадаўства, якое ўводзіць крымінальную адказнасць за праваабарончую дзейнасць, уключаючы артыкул 193.1 Крымінальнага Кодэкса;

• забяспечыць бесперашкодную дзейнасць праваабаронцаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў і арганізацый і прымаць меры для абароны правоў грамадзян на свабоду аб'яднанняў і мірных сходаў;

• паважаць незалежнасць судовай улады і правесці дбайнае расследаванне і перагляд прысудаў у дачыненні да юрыстаў, пазбаўленых звання адваката з часу прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года.

____________________________________________________
* Беларускі Дом Правоў Чалавека ў выгнанні – Вільнюс, НДА, без дарадчага статуса, таксама падзяляе меркаванні, выказаныя ў гэтай заяве.

1 Камітэт ААН супраць Катаванняў, Заключныя Заўвагі па Беларусі, 2011/12/07, § 25 (UN Doc.: CAT/C/BLR/CO/4).
2 Глядзіце: http://humanrightshouse.org/Articles/11201.html.
3 Глядзіце папярэджанне, змешчанае на старонцы міністэрства: http://www.minjust.by/ru/site_menu/news/?id=744.
4 Прэс-рэліз адмысловых дакладчыкаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, 2011/11/24 A/HRC/19/NGO/86
5 Глядзіце: http://humanrightshouse.org/Articles/17537.html
6 Камітэт ААН супраць Катаванняў, заключныя заўвагі па Беларусі, 2011/12/07, § 12 (UN Doc.: CAT/C/BLR/CO/4).

Рада па правах чалавека - міжнародны праваабарончы орган у сістэме ААН, які замяніў Камісію па правах чалавека. З'яўляецца дапаможным органам Генеральнай Асамблеі ААН. Першае паседжанне Рады прайшло 19 чэрвеня 2006 г. Рада па правах чалавека, як раней і Камісія, можа засноўваць і ануляваць так званыя спецыяльныя працэдуры - пасады дакладчыкаў, экспертаў або рабочых групаў па асобных праблемах правоў чалавека ці па правах чалавека на пэўнай тэрыторыі. У ліпені 2004 г. спецыяльным дакладчыкам ААН па пытанні становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі быў прызначаны Адрыян Севярын. Беларускія ўлады адмовіліся з ім супрацоўнічаць.

Паводле Праваабарончы цэнтр Вясна

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Правозащитный проект "ГейБеларусь" подготовил отчет для УПО

ООН признает однополые союзы своих сотрудников, вне зависимости от места их регистрации

Совет ООН по правам человека на год продлил мандат спецдокладчика по Беларуси

Спецдокладчик ООН: За год ситуация с правами человека в Беларуси не улучшилась

ООН призывает Беларусь принять антидискриминационное законодательство

Видеоролик ООН призывает людей по всему миру подняться на борьбу с дискриминацией ЛГБТ

Комитет ООН по правам ребенка рекомендовал России отменить закон о запрете "гей-пропаганды"

Пан Ги Мун в Сочи: "Мы должны возвысить свой голос против атак на лесбиянок, геев, бисексуалов..."

ЛГБТ права в Европейском суде по правам человека: один шаг за один раз

Накануне Олимпиады генсек ООН Пан Ги Мун выступит перед членами МОК с докладом о российском гомофобном законе

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte