Сёння 23 верасьня
Навіны
правы права человека журналисты дискриминация камин-аут норма гендер идентичность выставка арт-проект джак’якарцкія прынцыпы насилие в школе суд митинг тверской суд байопик гей-активизм кино экранизация спорт спорт против гомофобии дети-404 милонов климова конкурс гамафобія забойства кіно дзяржаўны прыгнёт дыскрымінацыя інтэрвію шлюб меркаванне закон крымінал палітпрытулак рэлігія турызм партнёрствы бежанцы еўрапейскі суд містэр гей свету літаратура міліцыя прайд київпрайд аан актывізм огей палітыка еўрабачанне статыстыка встреча рмоо абсе праваабаронцы цэнтр вясна гейбеларусь сайт маніторынг смі гендар трансгендар адукацыя еўрапарламент беларуская асацыяцыя журналістаў мова фэст славянскі базар бізнэс мінскі гей-прайд здароўе акцыя міжнародная амністыя еўракамісія культура шоў-біз гульні асвета егу семінар парад ilga канфэрэнцыя мітынг зварот людзі з асаблівасцямі развіцця выстава мода рэйтынг збс супрацоўніцтва

Нерэгістрацыя ГейБеларусі адлюстравана ў маніторынгу прававога стану няўрадавых арганізацый

Нерэгістрацыя ГейБеларусі адлюстравана ў маніторынгу прававога стану няўрадавых арганізацый

23 студзеня спецыялісты Асамблеі НДА ды Цэнтру прававой трансфармацыі прэзентавалі маніторынг прававога стану няўрадавых арганізацыяў і свабоды асацыяцыі ў Беларусі за 2011 год. Пра вынікі маніторынгу распавялі юрыст Выканаўчага бюро Асамблеі НДА Юрый Чавусаў і дырэктар Цэнтру прававой трансфармацыі Вольга Смалянка.

Паводле вынікаў маніторынгу, за 2011 год было зарэгістравана 112 грамадскіх аб’яднанняў, роўна палова з якіх – спартовыя грамадскія аб’яднанні. Спецыялісты адзначылі пагаршэнне заканадаўчых умоваў для існавання некамерцыйных арганізацый у краіне. Разам з тым, у якасці пазітыўнага моманту, складальнікі маніторынгу адзначылі непрыняццё парламентам Беларусі закону “Аб некамерцыйных арганізацыях”, папярэдняя рэдакцыя якога выклікала хваляванне ў грамадскасці.

У 2011 годзе не было зарэгістравана ніводнага грамадскага аб’яднання праваабарончай скіраванасці або арганізацыі, якая ставіць перад сабой мэту дэмакратычных перамен у краіне.

Так, паводле слоў Вольгі Смалянкі, у 2011 годзе было адмоўлена ў рэгістрацыі такім грамадскім арганізацыям, як «Беларускае аб’яднанне літвінаў», «Аб’яднанне ўкраінцаў горада Баранавічы «Кобзар», маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Маладыя дэмакраты», рэспубліканскае маладзёжнае аб’яднанне «Праваабарончы цэнтр «Альтэрнатыва-плюс».

У дакладзе асобна адзначаецца, што 15 кастрычніка быў праведзены ўстаноўчы сход аб'яднання "Альтэрнатыва-плюс", якое ставіць мэтай абарону правоў сэксуальных меншасцяў, аднак у далейшым у рэгістрацыі ёй было адмоўлена.

Як адзначыў на прэзентацыі агляду юрыст незарэгістраванай Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных аб’яднанняў Юрый Чавусаў, улады «вельмі выбарачна» падыходзяць да рэгістрацыі НДА. «З аднаго боку, яны рэгіструюць грамадскія аб’яднанні спартыўнай скіраванасці. Спартыўныя аб’яднанні, аб’яднанні фанатаў, хакейныя, футбольныя асацыяцыі, асацыяцыі спартыўнага покера… Толькі за 2011 год былі зарэгістраваны тры маладзёжныя арганізацыі ўсходніх адзінаборстваў „Сэнкё“. Усё гэта дае магчымасць уладам гаварыць аб развіцці трэцяга сектара ў Беларусі. На самой жа справе гэта клубы па інтарэсах, а не трэці сектар», — заявіў Чавусаў.

Вольга Смалянка звярнула ўвагу на той факт, што за апошнія 10 гадоў у Беларусі не было зарэгістравана ніводнай палітычнай партыі. «Мы ведаем, што аргкамітэт па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя“ ўжо чацвёрты раз падае дакументы на рэгістрацыю. Больш за тое — двойчы БХД падавала на рэгістрацыю як грамадскае аб’яднанне. Цяпер я не думаю, што БХД зарэгіструюць. Працэс рэгістрацыі пакуль прыпынены», — сказала яна.

Поўны тэкст маніторынгу на рускай мове можна прачытаць у далучаным файле.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь; фота: Еўрарадыё

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Віёла Ермакова: У сучасных умовах беларусы не могуць быць талерантнымі

"Кіруючыя прынцыпы абароны праваабаронцаў": спрыяць і не перашкаджаць законнай дзейнасці праваабаронцаў

У Мінску прэзентавалі вынікі маніторынгу "Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх СМІ" за 2013 год

12 чэрвеня - прэзентацыя маніторынгу "Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў СМІ"

Анлайн-маніторынг парушэнняў правоў студэнтаў ва ўніверсітэтах

Итоги превентивного мониторинга "Представители ЛГБТИ-сообщества в местах лишения свободы"

"Выход" и фестиваль "Бок о Бок" признаны "иностранными агентами" - им грозит закрытие

Правозащитная питерская организация "Мемориал" признана "иностранным агентом" за "политическую деятельность" в поддержку ЛГБТ

Amnesty International призывает Беларусь дать возможность зарегистрировать Правозащитный центр "Лямбда"

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаў законнай адмову ў рэгістрацыі беларускага рэспубліканскага моладзевага ЛГБТ-аб'яднання

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte