Сёння 23 верасьня
Навіны
правы права человека журналисты дискриминация камин-аут норма гендер идентичность выставка арт-проект джак’якарцкія прынцыпы насилие в школе суд митинг тверской суд байопик гей-активизм кино экранизация спорт спорт против гомофобии дети-404 милонов климова конкурс гамафобія забойства кіно дзяржаўны прыгнёт дыскрымінацыя інтэрвію шлюб меркаванне закон крымінал палітпрытулак рэлігія турызм партнёрствы бежанцы еўрапейскі суд містэр гей свету літаратура міліцыя прайд київпрайд аан актывізм огей палітыка еўрабачанне статыстыка встреча рмоо абсе праваабаронцы цэнтр вясна гейбеларусь сайт маніторынг смі гендар трансгендар адукацыя еўрапарламент беларуская асацыяцыя журналістаў мова фэст славянскі базар бізнэс мінскі гей-прайд здароўе акцыя міжнародная амністыя еўракамісія культура шоў-біз гульні асвета егу семінар парад ilga канфэрэнцыя мітынг зварот людзі з асаблівасцямі развіцця выстава мода рэйтынг збс супрацоўніцтва

Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў у новым краінавым дакладзе па Беларусі акцэнтуе ўвагу на гамафобіі ўрада, партыі БНФ і Маладога Фронту

Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў у новым краінавым дакладзе па Беларусі акцэнтуе ўвагу на гамафобіі ўрада, партыі БНФ і Маладога Фронту

«Новы даклад МЗС Нідэрландаў па Беларусі звяртае асаблівую ўвагу на становішча ЛГБТ-супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь, дыскрымінацыю і гамафобію, гэтым пытанням прысвечана 4 старонкі з 33. Безумоўна, мы станоўча ацэньваем такую пільную ўвагу да становішча ЛГБТ-грамадзян у Беларусі», - ацэньвае даклад старшыня праваабарончага праекту «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка.

З палітыкаў, якія падтрымліваюць, гамафобію, у «Тэматычным дакладзе аб палітычнай апазіцыі, гомасексуалаў і прызыўнікоў ў Беларусі», апублікаваным Міністэрствам замежных спраў Нідэрландаў у верасні 2012 года, адзначаецца ўжо не толькі прэзідэнт Лукашэнка, але і намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксандр Стральцоў, таксама адзначаецца адкрытая варожасць да гомасэксуалаў апазіцыйнай арганізацыі «Малады Фронт».

У дакладзе паведамляецца аб немагчымасці зарэгістраваць у краіне палітычную партыю ці НДА, у якасці прыкладаў прыводзіцца факт не рэгістрацыі, па надуманых прычынах, партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя", а таксама праваабарончай няўрадавай арганізацыі «ГейБеларусь». Таксама адзначаецца той факт, што апошнія 10 гадоў у Беларусі не было зарэгістравана ніводной палітычнай партыі, а актывісты незарэгістраваных арганізацый працуюць пад пагрозай крымінальнага пераследу. Згадваецца той факт, што ўсе ЛГБТ-арганізацыі і ініцыятывы працуюць без дзяржаўнай рэгістрацыі.

«Толькі мужчына і жанчына могуць уступаць у шлюб. Міністэрства юстыцыі не плануе ў бліжэйшы час распрацоўваць закон аб шлюбах паміж аднаполымі партнёрамі», - паведамляецца ў дакладзе. - «Але існуе заканадаўства, якое, на думку ЛГБТ-актывістаў, дыскрымінуе ЛГБТ. Указам Прэзідэнта № 285 ад 18 чэрвеня 2005 прадугледжваецца, што на прадпрыемствы малога бізнэсу можна наймаць толькі прамых членаў сям'і».

У дакладзе адзначаецца, што ЛГБТ-групам звычайна не даюць дазвол на правядзенне грамадскіх падзей, такіх як гей-парад, хаця права на мірны сход і асацыяцыю гарантуецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. У дакладзе паведамляецца аб забароне маніфестацый гей-прайда ў Мінску ў 2010 і 2011 гадах, а таксама пра затрыманні 7-х актывістаў 15 мая 2010 і 15-і актывістаў 17 мая 2011.

«У траўні 2012 года не было атрымана дазвола на правядзенне дэманстрацый супраць гамафобіі. Мерапрыемствы павінны былі праходзіць у розных месцах, у тым ліку каля офіса кансерватыўнай палітычнай партыі Беларускі Народны Фронт, па прычыне таго, што намеснік старшыні партыі Аляксандр Стральцоў заклікае да дыскрымінацыі ЛГБТ ў Беларусі», - паведамляецца ў дакладзе.

Адзначаецца таксама і высокі ўзровень гамафобіі сярод міліцыі і ў арміі.

У дакладзе гаворыцца і аб сацыяльнай дыскрымінацыі і стыгматызацыі ЛГБТ: часта гомасэксуальнасць ў Беларусі разглядаецца як адхіленне або хвароба.

Прэзідэнт Лукашэнка выклікае негатыўныя пачуцці да ЛГБТ сваімі гамафобнымі заявамі, - гаворыцца ў дакладзе, - таксама прыводзіцца ў прыклад яго вядомая фраза «Лепш быць дыктатарам, чым геем» у бок міністра замежных спраў Германіі і адкрытага гея Гіда Вестэрвеле на яго заўвагу, што «Лукашэнка - апошні дыктатар Еўропы".

«Некаторая частка грамадства больш памяркоўная, але ў цэлым людзі грэбліва ставяцца да ЛГБТ: бывае, што двое мужчын ці дзве жанчыны жывуць разам, звычайна яны робяць гэта, прыкідваючыся сябрамі/сяброўкамі або братамі/сёстрамі.

Калі гомасэксуальныя пары жывуць разам адкрыта, што з'яўляецца рэдкасцю, яны атрымліваюць варожую рэакцыю суседзяў, гомофобные надпісы, акрамя таго, памяншаецца шанец арандаваць кватэру, таму што уладальнікаў, якія здаюць жыллё, можа патурбаваць факт гомасэксуальнасці пары.

Становішча лесбіянак крыху лягчэй, чым у гомасэксуальных мужчын, грамадства іх прымае лепш.

Людзі, якія з'яўляюцца носьбітамі віруса ВІЧ/СНІДу, падвяргаюцца дыскрымінацыі, хвароба цягне за сабой цяжкія сацыяльныя стыгмы. Упраўленне Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІДу паведамляе, што маюць месца шматлікія выпадкі, калі людзі падвяргаюцца дыскрымінацыі, асабліва на працоўным месцы падчас інтэрв'ю».

ЛГБТ-арганізацыі паведамілі асобныя выпадкі звальнення ЛГБТ-супрацоўнікаў на падставе сфабрыкаваных абвінавачванняў, якія не маюць нічога агульнага з сэксуальнай арыентацыяй.

ЛГБТ-актывіст Аляксандр Палуян сцвярджае, што яго працадаўца «Брытыш Амерыкан Табака» прапанавала яму напісаць заяву аб звальненьні па ўласным жаданні “з-за сэксуальнай арыентацыі”.

Сярод больш кансерватыўнай часткі грамадства, у тым ліку маладых людзей, мала талерантнасці ў адносінах да ЛГБТ. Некаторыя традыцыйныя моладзевыя групы, такія як «Малады Фронт» адкрыта варожыя.

Падчас Гей-прайда ў кастрычніку 2011 года некаторыя месцы былі афарбаваныя гамафобнымі графіці.

Часам ЛГБТ сутыкаюцца з гвалтам, людзей збівалі нават з-за іх меркаванай сэксуальнай арыентацыі. Такія падзеі адбываюцца ў асноўным вакол клубаў ЛГБТ або дэманстрацый.

Артыкул 22 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь абвяшчае, што "ўсе роўныя перад законам і маюць права на роўную абарону іх правоў і законных інтарэсаў без якой-небудзь дыскрымінацыі", але, па словах праваабаронцаў, на практыцы недастаткова заканадаўства для абароны ЛГБТ ад дыскрымінацыі.

Дзяржаўныя СМІ не часта паведамляюць пра ЛГБТ, часцей за ўсё, інфармацыя з'яўляецца ў негатыўным святле. Таксама адзначаецца той факт, што вельмі часта прадстаўнікі ЛГБТ даюць інтэрв'ю і каментары ў СМІ ананімна.

У дакладзе гаворыцца і аб тым факце, што міжнародныя арганізацыі не могуць уплываць на сітуацыю ў Беларусі напрамкі, але па словах ЛГБТ-актывістаў, удзел прадстаўнікоў міжнародных арганізацый або пасольстваў, ўзмацняе абарону мерапрыемстваў ад ўмяшання сілавых структур.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Віёла Ермакова: У сучасных умовах беларусы не могуць быць талерантнымі

"Кіруючыя прынцыпы абароны праваабаронцаў": спрыяць і не перашкаджаць законнай дзейнасці праваабаронцаў

У Мінску прэзентавалі вынікі маніторынгу "Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх СМІ" за 2013 год

12 чэрвеня - прэзентацыя маніторынгу "Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў СМІ"

Анлайн-маніторынг парушэнняў правоў студэнтаў ва ўніверсітэтах

Итоги превентивного мониторинга "Представители ЛГБТИ-сообщества в местах лишения свободы"

Нерэгістрацыя ГейБеларусі адлюстравана ў маніторынгу прававога стану няўрадавых арганізацый

Дзярждэпартамент ЗША ў чарговы раз адзначыў парушэнне правоў гомасэксуалаў у Беларусі

Даклад "ГейБеларусі" ўвайшоў ва Універсальны перыядычны агляд / UPR

Дыскрымінацыя ЛГБТ у Беларусі зафіксавана ў штогадовым дакладзе па правах чалавека Дзярждэпартамента ЗША за 2009 год

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Лесбиянки в хиджабе

В Нидерландах отменена принудительная стерилизация трансгендеров

Віцэ-мэр Амстэрдама пранёс банэр Мінскага гей-прайда падчас Прайд-маршу ў сталіцы Нідэрландаў (фота і відэа)

Письмо к белорусскому ЛГБТ-сообществу от Посла Нидерландов Марсела Курпершока

Владимир Путин пообещал "договориться" с геями России, "понять друг друга и выработать определенные правила"

Глава МИД Нидерландов призвал Госдуму не принимать закон о запрете пропаганды гомосексуализма

Министр иностранных дел Нидерландов раскритиковал Папу Римского за гомофобную рождественскую риторику

Сотни тысяч человек стали участниками и зрителями гей-парада по водным каналам Амстердама

Амбасада Нідэрландаў у Варшаве арганізавала абед з беларускімі ЛГБТ-актывістамі

Студенты-политологи из Нидерландов посетили в Минске лекцию о белорусском ЛГБТ-движении (+фото)

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte