Сёння 21 верасьня
Навіны
журналисты дискриминация камин-аут норма гендер идентичность выставка арт-проект джак’якарцкія прынцыпы насилие в школе суд митинг тверской суд байопик гей-активизм кино экранизация спорт спорт против гомофобии дети-404 милонов климова конкурс гамафобія забойства кіно дзяржаўны прыгнёт дыскрымінацыя інтэрвію шлюб меркаванне закон крымінал палітпрытулак рэлігія турызм партнёрствы бежанцы еўрапейскі суд містэр гей свету літаратура міліцыя прайд київпрайд аан актывізм огей палітыка еўрабачанне статыстыка встреча рмоо абсе праваабаронцы цэнтр вясна гейбеларусь сайт маніторынг смі гендар трансгендар правы адукацыя еўрапарламент беларуская асацыяцыя журналістаў мова фэст славянскі базар бізнэс мінскі гей-прайд здароўе акцыя міжнародная амністыя еўракамісія культура шоў-біз гульні асвета егу семінар парад ilga канфэрэнцыя мітынг зварот людзі з асаблівасцямі развіцця выстава мода рэйтынг збс супрацоўніцтва чарнобыльскі шлях

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь не зарэгістравала "Праваабарончы цэнтр "Лямбда"

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь не зарэгістравала

У лісце, датаваным 08 лютага 2013, за подпісам начальніцы ўпраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Кірычэнкі Алены Ольдаўны гаворыцца аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Рэспубліканскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Лямбда” (пад такой назвай у другі раз спрабаваў легалізавацца Праваабарончы праект “ГейБеларусь”), устаноўчы з’езд якога прайшоў у Мінску 08 снежня 2012 года.

Прычынай для адмовы стаў той факт, што “прадстаўлены статут РМГА “Праваабарончы цэнтр “Лямбда” не ўтрымлівае палажэнні, якія сведчаць аб тым, што статутная дзейнасць дадзенага грамадскага аб’яднання будзе накіравана на забеспячэнне сацыяльнага станаўлення і ўсебаковага развіцця моладзі”.

Таксама Міністэрствам юстыцыі ўстаноўлена, што "назва РМГА “Праваабарончы цэнтр “Лямбда” не адпавядае патрабаванням прадстаўленага статута РМГА “Праваабарончы цэнтр “Лямбда”, паколькі ні адно з палажэнняў статута РМГА “Праваабарончы цэнтр “Лямбда” не прадугледжвае, што дзейнасць дадзенага грамадскага аб’яднання будзе накіравана на забеспячэнне сацыяльнага станаўлення і ўсебаковага развіцця моладзі".

У адмове таксама гаворыцца аб тым, што “парушэнне носіць невыпраўляльны характар”.

У статуце было заяўлена, што мэтай дзейнасці РМГА “Праваабарончы цэнтр “Лямбда” стане аказанне неабходнай дапамогі і падтрымкі гомасэксуалам, бісэксуалам і трансгендарам у абароне іх правоў і законных інтарэсаў.

Трэба нагадаць, што 67 заснавальнікаў з 71 у 12 гарадах рэспублікі былі выкліканы супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і барацьбе з гандлем людзьмі на “гутаркі”. Да тых, хто адмаўляўся ісці на гутаркі, праваахоўнікі прыходзілі дамоў ці на працу, дасылалі “прафілактычныя лісты” па месцы вучобы.

Выклікі адбываліся на фоне пастаянных міліцэйскіх рэйдаў у клубы, дзе збіраюцца сэксуальныя меншасці ў Мінску і Віцебску, усяго было зафіксавана не менш за 8 такіх рэйдаў на працягу месяца.

Для мяне відавочна, што Міністэрства юстыцыі проста не жадала рэгістраваць нашу арганізацыю, - каментуе адмову ў рэгістрацыі старшыня арганізацыі Сяргей Андросенка, - яно магло знайсці не адну фармальную прычыну нас не рэгістраваць. Больш за тое, пасля падачы дакументаў на рэгістрацыю, ціск на ЛГБТ-супольнасць толькі ўзмацніўся. Але мы абскардзім рашэнне Міністэрства юстыцыі ў Вярхоўным Судзе, давядзем скаргу да Камітэта ААН па правах чалавека, праінфармуем аб адмове міжнародную супольнасць”.

У снежні 2011 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ужо адмаўляла ў рэгістрацыі беларускай рэспубліканскай праваабарончай ЛГБТ-арганізацыі. Тады яно таксама спаслалася на фармальныя прычыны – няправільна напісаныя прозвішчы і хатнія адрасы заснавальнікаў.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

"Выход" и фестиваль "Бок о Бок" признаны "иностранными агентами" - им грозит закрытие

Правозащитная питерская организация "Мемориал" признана "иностранным агентом" за "политическую деятельность" в поддержку ЛГБТ

Amnesty International призывает Беларусь дать возможность зарегистрировать Правозащитный центр "Лямбда"

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаў законнай адмову ў рэгістрацыі беларускага рэспубліканскага моладзевага ЛГБТ-аб'яднання

Беларускі Парламент не хоча спрашчаць рэгістрацыю і працу НДА

Очередная милицейская облава в минском гей-клубе. Примерно 40 задержанных

Белорусская милиция хочет сорвать создание ЛГБТ-организации

В Минске, Бресте, Могилёве, Витебске и Барановичах милиция вызывает учредителей республиканской молодёжной правозащитной ЛГБТ-организации

Канстанцін Баранаў: калі фундаментальныя правы будуць выконвацца, то ЛГБТ змогуць далей змагацца за свае інтарэсы

Беларуская ЛГБТ-супольнасць і іх сябры зноў спрабуюць зарэгістраваць арганізацыю (фота і відыё)

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte