Сёння 23 верасьня
Навіны
бисексуальность 23 сентября дискриминация бифобия правы права человека журналисты камин-аут норма гендер идентичность выставка арт-проект джак’якарцкія прынцыпы насилие в школе суд митинг тверской суд байопик гей-активизм кино экранизация спорт спорт против гомофобии дети-404 милонов климова конкурс гамафобія забойства кіно дзяржаўны прыгнёт дыскрымінацыя інтэрвію шлюб меркаванне закон крымінал палітпрытулак рэлігія турызм партнёрствы бежанцы еўрапейскі суд містэр гей свету літаратура міліцыя прайд київпрайд аан актывізм огей палітыка еўрабачанне статыстыка встреча рмоо абсе праваабаронцы цэнтр вясна гейбеларусь сайт маніторынг смі гендар трансгендар адукацыя еўрапарламент беларуская асацыяцыя журналістаў мова фэст славянскі базар бізнэс мінскі гей-прайд здароўе акцыя міжнародная амністыя еўракамісія культура шоў-біз гульні асвета егу семінар парад ilga канфэрэнцыя мітынг зварот людзі з асаблівасцямі развіцця выстава мода рэйтынг збс супрацоўніцтва

Гомасэксуал з Гродна падаў скаргу ў Пракуратуру на збіццё міліцыяй

Гомасэксуал з Гродна падаў скаргу ў Пракуратуру на збіццё міліцыяй

6 лютага ў Гродна двое міліцыянераў затрымалі Ігара Ціханюка, адвезлі ў РАУС Кастрычніцкага раёна і пабілі. Просьбу Ігара паказаць пасведчанні і растлумачыць прычыну яго затрымання супрацоўнікі праваахоўных органаў праігнаравалі.

“Прыехалі міліцыянеры ў цывільным і забралі мяне літаральна з бальнічнага ложку, - распавядае малады чалавек, які знаходзіўся ў той момант на лячэнні ў шпіталі. – Яны завезлі мяне ў аддзяленне, завялі на трэці паверх ў пакой і сышлі”.

У кабінеце знаходзіліся іншыя супрацоўнікі міліцыі. Яны канфіскавалі асабістыя рэчы Ігара і не занеслі іх у пратакол. Пасля пачалі біць хлопца і задаваць пытанні інтымнага характару аб яго прыватным жыцці, выкарыстоўваючы абразлівыя выказванні ў яго адрас.

“Яны здзекаваліся на да мною, называлі “підарасам” і рознай не цэнзурнай лаянкай. Ударылі мяне каленам у грудзі, з-за чаго я ўпаў на падлогу. Таксама білі па галаве і іншых частках цела, - кажа Ігар. – Адзін з супрацоўнікаў пачаў капацца ў маім мабільным тэлефоне, глядзець фотаздымкі і паказваць іх іншым супрацоўнікам”.

Затрыманне доўжылася з 14 да 15 гадзін. На працягу гэтага часу ў пакой прыходзілі розныя мілыцыянеры. Пацярпелы налічыў 12 супрацоўнікаў, што ўдзельнічалі ў працэсе яго затрымання.

“Мяне адпусцілі толькі таму, што з бальніцы патэлефанавалі, - лічыць Ігар. – Загадчыца аддзялення скардзілася на тое, што мяне забралі без яе дазволу. Гэтага нельга было рабіць, бо яна нясе адказнасць за маё здароўе пад час майго лячэння”.

Гэта не першае затрыманне Ігара супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Ён не аднойчы пісаў скаргі на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. Аднак, Ігар па-ранейшаму адчувае сябе неабароненым.

“Гэта можа здарыцца з кожным гомасэксуалам, - мяркуе пацярпелы. - Баішся нават выйсці на вуліцу, бо ведаеш што могуць проста так спыніць цябе і адвезці ва ўчастак, каб паздзеквацца з хлопца, які не такі, як астатнія і не хавае гэтага, бо верыць у словы прэзідэнта, "што ў нашай краіне няма дыскрымінацыі ні па рэлігіёзнай прыкмеце, ні па нейкай іншай".

11 лютага Ігар напісаў заяву ў Пракуратуру Кастрычніцкага раёна горада Гродна. На 8 лістах ён апісаў падрабязна ўсе дэталі абразаў і збіццяў, а таксама прама ўказаў сваю сэксуальную арыентацыю і тое, што інцыдэнт ён лічыць дыскрымінацыйным, звязаным з яго гомасэксуальнай арыентацыяй.

Працяглы час Ігар Ціханюк быў актывістам Праваабарончага праекта “ГейБеларусь”. Быў затрыманы на Славянскім гей-прайдзе ў Маскве ў 2009 годзе, на Славянскім гей-прайдзе ў 2010 годзе ў Мінску быў затрыманы ажно на двое сутак, удзельнічаў у Мінскім гей-прайдзе ў 2012 годзе, але тут усе акцыі прайшлі мірна.
 

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Правозащитный проект "ГейБеларусь" подготовил отчет для УПО

Двое геев были повешены в Иране, чтобы "содействовать общественной безопасности"

В Ливане после облавы на гей-сауну арестованы 27 мужчин

Сейшельские острова на пути декриминализации гей-секса

Родители едва не сожгли азербайджанского подростка заживо после того, как узнали, что их сын гей

Суд приговорил известного ксенофоба Тесака к пяти годам лишения свободы

Все мусора - пидорасы или бобруйская gaylove история. Рассказ на ночь

Сустрэча беларускіх ЛГБТ-актывістак з амбасадарам Вялікабрытаніі ў Мінску

На праваслаўна-каталіцкім форуме ў Мінску адной з галоўных тэм была гомасэксуальнасць

В Донецке совершено нападение на гей-клуб, посетители избиты и ограблены

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

В Гродно идёт подготовка к конкурсу травести-мастерства Miss Diva Junior

"Правы Чалавека "на пальцах" у Гродна 20 красавіка! Далучайцеся!

"Твой Стыль" прыбраў інтэрв'ю з гамафобным гродзенскім езуітам

Як у Гродне 85 гадоў таму меўся адбыцца аднаполы шлюб

Запрашаем на сустрэчу-кінапрагляд "Смяротнае пакаранне і чалавечая годнасць"

Актывісты "ГейБеларусі" далучыліся да акцыі ў падтрымку праваабаронцы Набіла Раджаба

У Мінску адбыўся вечар памяці Юрыя Гуменюка

Міклаш Харашці сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, каб даведацца аб стане правоў чалавека ў Беларусі

Ассошиэйтед-пресс: гомосексуалы в Беларуси подвергаются преследованию из- за попытки зарегистрировать правозащитную организацию

Посол США при ОБСЕ в Вене Иэн Келли выразил обеспокоенность нарушениями прав ЛГБТ-сообщества в Беларуси

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte