Сёння 25 красавіка
Навіны
17 мая конкурс принты день борьбы с гомофобией и трансфобией музей квир квир- культуры онлайн-музей дети-404 лечение гомосексуальности трансгендер интерсексуальность баскетбол права человека россия спорт сша гомофобия реджеп эрдоган турция штраф карикатура политика apple арканзас дискриминация закон индиана техас тим кук германия омбудсман гендер словарь трансгендерность швеция human rights watch евросоюз киргизия пропаганда тренинг семинар папа римский папа франциск тюрьма ватикан брошюра литература мониторинг сми нацизм национализм санкт-петербург выборы президента дети 404 однополые союзы трансгендеры законы олимпиада гомофибия шелтер насилие кино фестиваль реклама цервковь религия выборы лгбт-подростки индекс гей-френдли однополые браки fashion мода нетрадиционные семьи однополые семье аборты клуб вечеринка история лгбт убийство опрос журналистика журналисты за толерантность амнистия суд превышение полномочий права лгбт госсескретарь владимир путин гомофобия права человека россия сочи спорт дипломатия семья праваабаронцы фестиваль кино мета квир d.i.y. фильм стамбул убежище дети роскомнадзор елена климова киев харьков интернет знакомство католическая церковь google гугл ругательство словарь литва власть лгбт-движение charlie hebdo армия общество петиция брак обама барак обама брайан фишер христианство брак государственная дума рпц футбол фанаты брак гомофобия колорадо похороны смерть сша конституция третий пол легализация ислам терроризм белорус статистика школа обучение декриминализация нигерия кыргызстан уганда австрия усыновление равноправие конституционный суд камин-аут церковь священник католичество преступление на почве ненависти группа взаимоподдержки преступления на почве гомофобии пересмотр дела права трасгендеры бигендеры водителькие права лила акорн конверсионная терапия мэр смена пола трангсгендерность легализация браков законодательство избиение гееборец донорство запрет fda африка гамбия законы гомосексуальность животных закон о гей-пропаганде исследования насилие на почве ненависти иудаизм великобритания психолог минск стереотипы хартия книги запрет книг супружеское вето единство фашизм гомофобия в спорте велоспорт беженцы гомофобные законы поцелуи гомосексуальные поцелуи антидискриминационная политика 20 ноября день памяти трансгендеров день памяти отношение гомосексуалы исследование шариат вайсковая служба антифашизм свадьба мораль мова варожасці реабилитация гомофобный закон comin-out лечение психиатрия минздрав традиции ценности культару идентичность традиционная семья нуклеарная семья бисексуальность 23 сентября бифобия правы журналисты норма выставка арт-проект джак’якарцкія прынцыпы насилие в школе

Беларуская моладзь шукала талерантнасць у Мінску (+фота)

Беларуская моладзь шукала талерантнасць у Мінску (+фота)

Мінскі гей-прайд так захапіў рэдакцыю сайта, што некаторыя іншыя акцыі засталіся без належнага асвятлення. І дарэмна. У кастрыніку ў Мінску прайшла анансаваная раней гульня “У пошуках талерантнасці”, арганізаваная намаганнямі Задзіночання беларускіх студэнтаў і Праваабарончага праекта “ГейБеларусь”.

Сярод удзельнікаў гульні апынуліся не толькі мінчукі, але і хлопцы і дзяўчыны з іншых гарадоў. Усялякія розныя.

“Пошук” – звычайная “экшан-гульня”. Тыя, хто ў ёй удзельнічае, павінны былі спачатку здагадацца, якая кропка горада зашыфравана ў атрыманым імі заданні, а потым, як мага хутчэй дабрацца туды, каб атрымаць напрамак да наступнага пункту прызначэння.

Беларуская моладзь шукала талерантнасць у Мінску

На першы погляд, усё як звычайна: за права называцца пераможцамі пачалі змагацца 5 каманд, у складзе кожнай 4 або 5 удзельнікаў. Але многія з іх “асаблівыя”, бо з’яўляюцца прадстаўнікамі разнастайных меншасцяў: нацыянальных, сэксуальных, людзей с фізічнымі асаблівасцямі альбо нейкіх маладзёвых субкультур.

Пра асноўную мэту праекта распавядае адзін з арганізатараў гульні, кіраўнік праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка:

- Мы вырашылі сабраць розных людей, каб паказаць усім, што для сумеснай дзейнасці няма перашкодаў. Асабісты кантакт можа дапамагчы пераадолець мажлівыя забабоны – кажа наш суразмоўца. І, як па мне, мы справіліся! – дадае ён.

Беларуская моладзь шукала талерантнасць у Мінску

Напачатку гульні камандам прапанавалі пазнаёміцца. Кожная павінна была прыдумаць для сябе гімн, дэвіз і кароткую самапрэзентацыю. Пасля чаго ўсе удзельнікі атрымалі прыгожыя рознакаляровыя майкі з надпісам “tolerance” (талерантнасць) і нарэшце прыступілі да самой гульні.

Самым арыгінальным, на думку большасці юнакоў і дзяўчат, было заданне, калі замест падказкі ім прапанавалі бутэлечку з малаком, маючы на ўвазе мінскі бар з такой назвай. Самым складаным жа - адшукаць парк “Дружбы народаў”, у якім, па падказцы, любяць гуляць арганізатары разам з сябрамі-замежнікамі.

Беларуская моладзь шукала талерантнасць у Мінску

- На маю думку, вельмі добра, што мы змаглі дакрануцца да гісторыі Мінска – распавядае адзін з удзельнікаў і дадае, што шмат заданняў было арганічна звязана з гістарычнымі месцамі сталіцы.

- Але Гродна, у гэтым плане, мог бы даць “фору” ўсім іншым гарадам!- упэўнены ён.

Наш суразмоўца падкрэслівае, што яго прыемна здзівіла стаўленне да яго, як да нармальнага “свайго чалавека” з боку ўсялякіх там нефармалаў”.

- Проста “звычайным” людзям, у лепшым выпадку, трэба прывыкнуць, што я хажу “на каленях” і езджу на калясцы – распавядае гарадзенец.

Беларуская моладзь шукала талерантнасць у Мінску

Нягледзячы на тое, што некаторыя з маладых людзей карысталіся інваліднымі каляскамі, правілы гульні дазвалялі ездзіць толькі на грамадзкім транспарце.

- Мне было складана – прызнае ўдзельніца з Гародні. Яна вельмі хвалявалася з-за адсутнасці “безбар’ернага асяроддзя”, бо ўдзельнікі яе каманды мусілі заносіць яе ў метро, або трамвай.

- Здавалася, што ад мяне ў каманды больш праблем, чым карысці. Але, з іншага боку, калі мы самі, хай нават такім чынам, не будзем звяртаць увагу на нашыя праблемы, яны не будуць вырашацца ніколі – распавядае дзяўчына.

Яна ўпэўнена, што мерапрыемствы, падобныя да тых, у якім яна паўдзельнічала - вельмі важныя і патрэбныя. Цяпер яна марыць зладзіць нешта падобнае ў Гародні.

Некаторыя удзельнікі гульні ў Мінску разгубіліся ў нейкі момант і не здолелі яе скончыць. Але такіх было не шмат. Астатнія ж прызнаюць, што вопыт не быў дарэмным.

Беларуская моладзь шукала талерантнасць у Мінску

Хтосьці змяніў у лепшы бок свае стаўленне да геяў і лесбіянак, іншыя навучыліся кіраваць інваліднымі вазкамі. Усе радаваліся атрыманым дыпломам, падарункам і мноству новых знаёмых, тым самым даказваючы кожнаму і самім сабе, што немагчымае магчыма.

Паводле Твой Стыль

Аўтар артыкулу: Твой Стыль, Ганна Яшына

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Молодёжные организации объявили кампанию по транспарентности беларусских университетов

Активистка "ГейБеларуси" приняла участие в мероприятиях московской Недели против гомофобии (+видео)

Беларусская коалиция против дискриминации: "Беларуси нужен закон, запрещающий дискриминацию"

Старшыня "ГейБеларусі" даслаў навагоднія лісты чыноўнікам і распавёў ім пра цяжкасці адыходзячага года

IGLYO, ЛГЛ, Micro Rainbow, COC Гаага прислали письма поддержки Минскому гей-прайду 2013

Мнение из Брюсселя. В октябре состоялся ознакомительный визит ILGA-Europe в Беларусь

В Парламенте Швеции обсудили права беларусских ЛГБТ

Расійскія ўлады пераводзяць праваабаронцаў з замежнага фінансавання на дзяржаўнае

ЛГБТ-праваабаронцы сустрэліся з Амбасадарам Францыі ў Беларусі

Приглашаем журналистов на круглый стол "Освещение ЛГБТ-тематики в белорусских СМИ"

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte